Навіны банка і прэс-рэлізы
05.07.2018

«Беларусбанк» прапануе інтэрнэт-крэдыты тэрмінам да 5 гадоў (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 5 ліпеня 2018 года пашырае лінейку інтэрнэт-крэдытаў. Цяпер аформіць крэдыт «Інтэрнэт-безнаяўны» ў сістэме Інтэрнэт-банкінг стала магчымым тэрмінам на 4 і 5 гадоў.

Новая крэдытная прапанова дазваляе:

- знізіць памер штомесячных плацяжоў па крэдыце;

- павялічыць памер крэдыту да максімальнай сумы 10 000 рублёў;

- аформіць заяўку на крэдыт і заключыць крэдытны дагавор у сістэме Інтэрнэт-банкінг у любы зручны час без наведвання Банка.

Для атрымання крэдыту не патрабуецца прадастаўлення паручыцеляў і даведкі аб даходах.

Скарыстацца інтэрнэт-крэдытамі могуць уладальнікі плацежных картак «Беларусбанка», якія з'яўляюцца карыстальнікамі сістэмы Інтэрнэт-банкінг, у тым ліку, фізічныя асобы, даныя аб якіх утрымліваюцца ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ).

internet-beznal

Падрабязную інфармацыю аб крэдытных прадуктах можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»