Шаноўныя суайчыннікі, партнёры, сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Адзначаючы галоўнае дзяржаўнае свята ў дзень вызвалення Беларусі ад нацызму, мы аддаём належнае ўсім, каму абавязаны правам жыць на сваёй зямлі. Дзень 3 ліпеня стаў сімвалам яднання народа, яго патрыятызму, адданасці Айчыне.
Атрымаўшы незалежнасць і суверэнітэт, рэспубліка выбрала свой шлях стварэння моцнай і квітнеючай дзяржавы, не раз вылучала міратворчыя ініцыятывы, набыла статус шчаслівай еўрапейскай краіны. Няхай і далей мацнеюць поспехі Беларусі і дастатак народа, мір і стабільнасць заўсёды пануюць у нашым вялікім агульным доме, любоў і згода - у кожнай сям'і!
Прыміце словы падзякі за супрацоўніцтва з нашым банкам і пажаданні моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, вялікага асабістага шчасця і дабрабыту!
Наглядальны Савет і Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»