ААТ «ААБ Беларусбанк» з 26 чэрвеня 2018 года пачынае прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю аблігацый ЗАТ «БЕЛБІЗНЕСЛІЗІНГ» 2-га выпуску.
Аб’ём эмісіі аблігацый складае 1,0 млн. долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 3 гады (з афертамі на датэрміновы выкуп 1 раз у год пачынаючы з 02.04.2019). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 6 працэнтам гадавых.
ЗАТ «БЕЛБІЗНЕСЛІЗІНГ» з’яўляецца адной з буйнейшых лізінгавых кампаній, якая актыўна прымае ўдзел у развіцці айчыннага рынку лізінгу з 1994 года. Асноўным акцыянерам кампаніі з’яўляецца адзін з сістэмаўтвараючых банкаў - ААТ «Белінвестбанк» (доля ў статутным фондзе - 82,17 %).
Ключавым бізнесам з’яўляецца фінансавы лізінг для юрыдычных і фізічных асоб.
ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый ЗАТ «БЕЛБІЗНЕСЛІЗІНГ» без камісій.
З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.