Навіны банка і прэс-рэлізы
22.06.2018

Дэлегацыя «Беларусбанка» прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абноўленага стадыёна «Дынама» ў Мінску

21 чэрвеня ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага стадыёна «Дынама». У цырымоніі прыняла ўдзел дэлегацыя працоўнага калектыву ААТ «ААБ Беларусбанк».

dinamo

Арганізатары падрыхтавалі для гасцей маштабную і насычаную музычна-спартыўную праграму. Так, лёгкаатлетычная эстафета сярод юных выхаванцаў спартыўных школ з усіх рэгіёнаў краіны дазволіла праявіць сябе многім юнакам і дзяўчатам, кандыдатам на ўдзел у чэмпіянаце Еўропы-2018 і Юнацкіх Алімпійскіх гульнях-2018 у Буэнас-Айрэсе.

dinamo2

Упрыгожваннем адкрыцця сталічнай арэны стаў футбольны матч зборнай каманд мінскага і брэсцкага «Дынама» са зборнай клубаў чэмпіянату Беларусі. Удзельнікаў і гасцей цырымоніі, уключаючы замежныя дэлегацыі, мінскі стадыён «Дынама» ўразіў сваім маштабам і атмасферай. За кароткі час у Мінску ўдалося значна змяніць арэну.

dinamo3

Падчас цырымоніі адкрыцця абноўленага стадыёна кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка запусціў зваротны адлік часу да адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Беларусі ў 2019 годзе. Эксперты Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў аднагалосна выказалі ўпэўненасць, што на такім прыгожым стадыёне атрымаецца правесці выдатную цырымонію адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.

dinamo4

Варта адзначыць, што «Беларусбанк» стане актыўным удзельнікам падрыхтоўкі і правядзення ў нашай краіне II Еўрапейскіх гульняў. Банк заўсёды надаваў асаблівую ўвагу тэме спорту. Яркі таму прыклад - пастаянная падтрымка спорту высокіх дасягненняў, фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця ў рамках аднаго з дабрачынных праектаў фінансавай установы «Беларусбанк. Пераможам разам!».

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»