Навіны банка і прэс-рэлізы
21.06.2018

25 ліпеня адбудзецца адкрыты аўкцыён па продажы адміністрацыйна-гандлёвага памяшкання «Беларусбанка»

ААТ «ААБ Беларусбанк» 25 ліпеня 2018 года праводзіць адкрыты аўкцыён па продажы маёмасці - ізаляванага памяшкання агульнай плошчай 580,7 кв. м., размешчанага па адрасе: г. Мінск, вул. Пімена Панчанкі, 60-136. Прызначэнне аб'екта - адміністрацыйна-гандлёвае памяшканне.

pimena_panchenko

Найменне аб'екта продажу:

ізаляванае памяшканне (прызначэнне - адміністрацыйна-гандлёвае памяшканне) агульнай плошчай 580,7 кв. м, размешчанае па адрасе: г. Мінск, вул. Пімена Панчанкі, 60-136.

ААТ «ААБ Беларусбанк» належыць доля ў праве на зямельны ўчастак з кадастравых нумарам 500000000006006949 для эксплуатацыі і абслугоўвання будынка шматкватэрнага жылога дома з убудаванымі нежылымі памяшканнямі (права арэнды).

Пачатковая цана продажу складае

1 018 800,00 (адзін мільён васемнаццаць тысяч васемсот рублёў 00 капеек) з улікам ПДВ.

Сума задатку

10 188,00 (дзесяць тысяч сто восемдзесят восем рублёў 00 капеек).

Адкрыты аўкцыён адбудзецца

25.07.2018 у 10:00 па адрасе: г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 18, пакой перагавораў (памяшканне на першым паверсе).

Заява на ўдзел прымаецца

у працоўныя дні з 9.00 да 17.00, у пятніцу – да 15.45 па 24.07.2018 уключна па адрасе: г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 18, кабінет 338 (тэл. (017) 309 05 43, (029) 6320683).

Прадавец

ААТ «ААБ Беларусбанк». Дагавор куплі-продажу заключаецца і рэгіструецца ў РУП «Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры».

Кантактыя даныя

Па пытаннях, звязаных з арганізацыяй агляду аб'екта продажу, звяртацца па тэлефонах: (017) 3090660, (029) 1451387 – Баёк Павел Аляксандравіч.

Для ўдзелу ў адкрытым аўкцыёне прадастаўляецца заява, да якой прыкладаецца дакумент з адзнакай банка, што пацвярджае ўнясенне сумы задатку да 24.07.2018 на рахунак № BY66AKBB66708599005400000000 БІК АКВВВY2X у ААТ «ААБ Беларусбанк», УНП 100325912.

Да заявы таксама прыкладаюцца:

юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам Рэспублікі Беларусь - копія дакумента, які пацвярджае дзяржаўную рэгістрацыю гэтай юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка, без натарыяльнага засведчання;

замежнай юрыдычнай асобай - легалізаваныя ва ўстаноўленым парадку копіі ўстаноўчых дакументаў і выпіска з гандлёвага рэестра краіны заснавання (выпіска павінна быць зроблена не раней за шэсць месяцаў да падачы заявы на ўдзел у таргах) або іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны заснавання з натарыяльна засведчаным перакладам на беларускую або рускую мову;

замежным індывідуальным прадпрымальнікам - легалізаваны ва ўстаноўленым парадку дакумент, што пацвярджае статус, з натарыяльна засведчаным перакладам на беларускую або рускую мову;

прадстаўніком юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь - даверанасць, выдадзеная ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку (акрамя выпадкаў, калі юрыдычную асобу прадстаўляе яго кіраўнік);

прадстаўніком грамадзяніна або індывідуальнага прадпрымальніка Рэспублікі Беларусь - натарыяльна засведчаная даверанасць;

прадстаўніком замежнай юрыдычнай асобы, замежнай фізічнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка - даверанасць, легалізаваная ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, з натарыяльна засведчаным перакладам на беларускую або рускую мову.

Пры падачы дакументаў заяўнік (яго прадстаўнік) прад'яўляе дакумент, які сведчыць асобу, а кіраўнік юрыдычнай асобы - таксама дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы (загад аб прызначэнні на пасаду кіраўніка, ці завераная выпіска з рашэння агульнага сходу, праўлення або іншага органа кіравання юрыдычнай асобы ў адпаведнасці з устаноўчымі дакументамі, або працоўны дагавор (кантракт), або адпаведны грамадзянска-прававы дагавор, ці іншыя дакументы ў адпаведнасці з заканадаўствам).

Пры падачы заявы арганізатарам адкрытага аўкцыёну з удзельнікамі заключаецца пагадненне аб правах, абавязках і адказнасці бакоў у працэсе падрыхтоўкі і правядзення аўкцыёну.

Адкрыты аўкцыён праводзіцца шляхам пакрокавага павелічэння цаны. Крок аўкцыёну - 5% ад папярэдняй названай цаны. Пераможцам адкрытага аўкцыёну прызнаецца ўдзельнік, які прапанаваў найбольшую цану. Пераможцам аўкцыёну пакрываюцца затраты на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну на працягу 3 працоўных дзён з дня правядзення аўкцыёну.

Дагавор куплі-продажу па выніках правядзення аўкцыёну павінен быць падпісаны на працягу 20 працоўных дзён з дня правядзенні адкрытага аўкцыёну.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!