Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings 15.06.2018 пацвердзіла рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк». Доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта (РДЭ) у замежнай валюце пацверджаны на ўзроўні «В», прагноз змянення рэйтынгу - «Стабільны». Кароткатэрміновы РДЭ у замежнай валюце пацверджаны на ўзроўні «В».
Асноўнымі фактарамі, якія ўплываюць на ўзровень рэйтынгаў банка, аналітыкі міжнароднага рэйтынгавага агенцтва назвалі патэнцыяльную падтрымку банка з боку Урада Рэспублікі Беларусь, высокую значнасць для банкаўскай сістэмы краіны і істотную палітычную ролю ААТ «ААБ Беларусбанк».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»