ААТ «ААБ Беларусбанк» з 11 чэрвеня 2018 года пачаў прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю дзяржаўных аблігацый 250-га выпуску, намінаваных у доларах ЗША. Аблігацыі будуць размяшчацца 20 чэрвеня 2018 года падчас аўкцыёну цэн у гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».
Заяўкі прымаюцца банкам да 16.00 19 чэрвеня 2018 года.
З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.