Навіны банка і прэс-рэлізы
05.06.2018

«Беларусбанк» прадставіў «Азбуку фінансавай граматнасці» на штогадовым Форуме бібліятэкараў Беларусі

У Мінску адбыўся штогадовы V Форум бібліятэкараў нашай краіны. У рамках секцыі «Арганізацыя работы з дзецьмі» ААТ «ААБ Беларусбанк» прадставіў свой праект па выданні кнігі фінансавай асвечанасці для дашкольнікаў «Азбука фінансавай граматнасці ад Беларусбанка», які рэалізаваны з мэтай папулярызацыі азоў фінансавых ведаў, выхавання фінансава адукаваных і адказных асоб.

У рамках Форума свае фонды Азбукай папоўнілі рэгіянальныя дзіцячыя бібліятэкі. Усім дзіцячым бібліятэкам горада Мінска банк перадаў кнігі падчас прэзентацыі «Азбукі фінансавай граматнасці» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў лістападзе 2017 года.

forum_bibliotekarej2

Акрамя таго, «Беларусбанк» сумесна з Цэнтрам сістэм ідэнтыфікацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прэзентавалі інавацыйны праект «Карта навучэнца», а таксама яго перспектыўнае развіццё ў частцы інтэграцыі з бібліятэчнымі фондамі і выкарыстання дадзенай карты ў якасці білета чытача ў бібліятэках.

forum_bibliotekarej