ААТ «ААБ Беларусбанк» з 31 мая 2018 года пачынае прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю аблігацый ТАА «АРЛЕКС» 1-га выпуску.
Аб'ём эмісіі аблігацый складае 1,2 млн. долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 7 гадоў (з афертамі на датэрміновы выкуп 1 раз у год пачынаючы з 31.05.2020 г.). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 7,5 працэнтам гадавых.
ТАА «АРЛЕКС» - буйнейшы вытворца ў Рэспубліцы Беларусь стэлажнага гандлёвага і складскога абсталявання, а таксама мэблі для магазінаў. Працуе на рынку больш за 25 гадоў (з 1993 года). Высокая якасць прадукцыі дасягаецца за кошт сучасных тэхналогій вытворчасці, высакаякаснай сыравіны, кваліфікаванага персаналу. У 2017 годзе скончана поўная мадэрнізацыя вытворчасці. Прадукцыя ТАА «АРЛЕКС» экспартуецца ў краіны СНД, ЕС, а таксама ў Алжыр.
ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый ТАА «АРЛЕКС» без камісій.
З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.