Дэлегацыя ААТ «ААБ Беларусбанк» на чале са Старшынёй Праўлення Віктарам Ананічам прымае ўдзел у ХХII Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.
Разам з мерапрыемствамі форуму праграмай візіту дэлегацыі запланавана правядзенне двухбаковых сустрэч, у тым ліку, з расійскім банкам АТ «Рассельгасбанк».
Па выніках сустрэчы 24 мая 2018 г. было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Акцыянерным таварыствам «Расійскі Сельскагаспадарчы банк» (Расійская Федэрацыя) і Адкрытым акцыянерным таварыствам «Ашчадны банк «Беларусбанк» (Рэспубліка Беларусь).
Мэтай гэтага Пагаднення з'яўляецца развіццё доўгатэрміновых партнёрскіх адносін, удзел у сумесных праектах і іншых відах сумеснай дзейнасці на аснове ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, аказання ўсебаковай дапамогі і абмену вопытам па шырокім спектры пытанняў, што прадстаўляюць узаемны інтарэс.
Адпаведны дакумент падпісалі Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч і Першы намеснік Старшыні Праўлення АТ «Рассельгасбанк» Барыс Лістоў.