Навіны банка і прэс-рэлізы
24.05.2018

«Беларусбанк» другі год запар падтрымаў дабрачынную акцыю «Крылы Ангелаў»

Фестываль бегу і актыўнага ладу жыцця «Сямейны бегапарк», генеральным спонсарам якога стаў «Беларусбанк», прайшоў у мінулыя выхадныя ў Лошыцкім парку. Цэнтральнай яго падзеяй стаў дабрачынны лёгкаатлетычны прабег «Крылы Ангелаў», на які запрашаліся спартыўныя сем'і, у тым ліку з дзецьмі-інвалідамі.

Удзельнікі, сярод якіх былі і супрацоўнікі банка, пераадольвалі дыстанцыі ў 5 км і 10 км, а для самых маленькіх і пачынаючых бегуноў арганізатары прадугледзелі 600-метроўку.

Пераможцаў спаборніцтва ўзнагароджвалі каштоўнымі прызамі ад «Беларусбанка». Паколькі прабег з'яўляўся дабрачынным, прапаноўвалася сабраць сродкі на спецыяльнае спартыўнае абсталяванне для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі з дапамогай латарэі.

Каманда Крылаў пачала сваё існаванне ў 2015 годзе і налічвала ўсяго двух удзельнікаў. Зараз дзясяткі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, бегаюць разам са спартыўнымі валанцёрамі. «Крылы Ангелаў», якіх другі год падтрымлівае «Беларусбанк» у межах дабрачыннага праекта «Вектар дабрыні», усяго за пару гадоў сталі буйным праектам. Ён дапамагае развіваць інклюзіўны спорт, пераадольваць сацыяльную ізаляцыю і падтрымліваць здароўе.