ААТ «ААБ Беларусбанк» у студзені-красавіку нарасціла аб'ём спажывецкага крэдытавання амаль на 10%. «За чатыры месяцы рост спажывецкага крэдытавання склаў 9%. Такія тэмпы адпавядаюць нашай Стратэгіі развіцця на 2018-2020 гады», - сказаў Старшыня Праўлення банка Віктар Ананіч.
Пры гэтым кіраўнік установы адзначыў, што «Беларусбанк» зарас не ўдзельнічае ў рэалізацыі новых дзяржаўных праграм і цяпер працуе толькі ў частцы камерцыйнага крэдытавання. «І той факт, што ў студзені-красавіку ў нас зафіксаваны рост, гаворыць пра тое, што мы свае пазіцыі на банкаўскім рынку не страцілі. Спецыялісты банка працуюць у стандартным рэжыме. Мы выконваем усе паказчыкі, якія былі зафіксаваны ў нашай Стратэгіі», - падкрэсліў Віктар Ананіч.
Нарматыўны капітал банка сёння складае Br3.5 млрд.
Напярэдадні «Беларусбанк» і «Банк развіцця» падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, які, у тым ліку, будзе садзейнічаць далейшаму росту аб'ёму крэдытавання.
«Не было б сэнсу падпісваць гэты дакумент, калі б мы не бачылі ў ім эканамічную перспектыву. Мы не з'яўляемся канкурэнтамі, і падпісваючы Мемарандум, мелі на ўвазе мэту дапаўняць адзін аднаго. Сафінансаванне маштабных інвестыцыйных і інфраструктурных праектаў дасць магчымасць падзяліць і знізіць крэдытныя рызыкі, якія прымаюцца нашымі банкамі пры ўваходжанні ў новыя праекты, значныя для эканомікі краіны», - дадаў кіраўнік «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»