Навіны банка і прэс-рэлізы
22.05.2018

«Беларусбанк» інфармуе кліентаў, якія атрымалі крэдыты на нерухомасць у філіяле № 527

«Беларусбанк» інфармуе кліентаў аб тым, што ў сувязі з перадачай крэдытных дасье філіяла №527 ААТ «ААБ Беларусбанк» у Іпатэчны офіс, пакеты дакументаў па суправаджэнні льготных крэдытаў у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і крэдытаў на фінансаванне нерухомасці на ўмовах, вызначаных банкам, з 18.05.2018 у філіяле №527 «Белжэлдор» ААТ «ААБ Беларусбанк» прымацца не будуць.

Пры пагашэнні крэдытаў праз інфакіёскі, М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг аформленых у філіяле №527 г. Мінска ў адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і крэдытаў на фінансаванне нерухомасці на ўмовах, вызначаных банкам, неабходна ўказваць нумар філіяла 80 (замест 527).

Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць у дачыненні да крэдытаў, атрыманых у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і крэдытаў на фінансаванне нерухомасці на ўмовах, вызначаных банкам у філіяле № 527 г. Мінска, звяртацца ў Іпатэчны офіс па адрасе: г.Мінск, вул. Мяснікова, 32, тэлефоны для даведак (017) 218 81 11, 218 81 38, 218 81 24, 218 80 84, 218 80 57.