Навіны банка і прэс-рэлізы
21.05.2018

«Беларусбанк» і «Банк развіцця» падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве (прэс-рэліз)

У Мінску 21 мая 2018 года адбылося падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь». Прадметам гэтага Мемарандума з'яўляецца вызначэнне базавых прынцыпаў і напрамкаў супрацоўніцтва паміж бакамі, накіраванага на дасягненне сінергетычнага эфекту ўзаемадзеяння ў мэтах умацавання нацыянальнай эканомікі, стымуляванне дзелавой актыўнасці і павышэнне экспартнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь.

«Сафінансаванне маштабных інвестыцыйных і інфраструктурных праектаў дасць магчымасць падзяліць і знізіць крэдытныя рызыкі, якія прымаюцца нашымі банкамі пры ўваходжанні ў новыя праекты, значныя для эканомікі краіны», - адзначыў Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч.

memorandum1

memorandum2-2

Акрамя мінімізацыі фінансавых пагроз у ліку адчувальных дывідэндаў супрацоўніцтва бакі бачаць і актывізацыю інвестыцыйнай дзейнасці банкаў, максімальнай эфектыўнасці ўкладзеных сродкаў, і як вынік, атрыманне айчыннай эканомікай новага імпульсу ў інавацыйным развіцці.

memorandum3-3

memorandum2

memorandum3

Старшыня Праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргей Румас выказаў упэўненасць, што падпісанне Мемарандума паставіць сумесную працу двух банкаў па многіх напрамках на сістэмную аснову, будзе спрыяць дасягненню сінергетычнага эфекту ад узаемадзеяння двух фінансавых інстытутаў для вырашэння задач па ўмацаванні нацыянальнай эканомікі, стымуляванні дзелавой актыўнасці і павышэнні экспартнага патэнцыялу Беларусі.

Пералік канкрэтных праектаў знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі і бакі ўпэўнены, што ў бягучым годзе адзін з іх будзе рэалізаваны.

memorandum4

Ацэньваючы магчымасці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, бакі не выключылі - у перспектыве выхад «Беларусбанка» і «Банка развіцця» на знешнія рынкі пазык па звязаных рэсурсах. Сумеснае прыцягненне крэдытных рэсурсаў ужо абмяркоўвалася з шэрагам еўрапейскіх фінансавых інстытутаў.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!