ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе кліентаў аб тым, што з 21 мая 2018 года ад імя БРУСП «Белдзяржстрах» праз падраздзяленні ўстаноў банка пачынаецца рэалізацыя новага страхавога прадукту «Добраахвотнае комплекснае страхаванне домаўладанняў і грамадзянскай адказнасці пры карыстанні імі» (Правілы №104).
- страхавальнікамі з'яўляюцца дзеяздольныя фізічныя асобы, у тым ліку замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства;
- тэрмін дзеяння дагавору страхавання 1 год;
- страхаванню падлягаюць домаўладанні (збудаванні) - аднакватэрны жылы дом або садовы домік (дача), а таксама пабудовы, збудаванні, прасторава не аддзеленыя ад яго аб'ёму і адказнасць па абавязацельствах, якія ўзніклі ў выпадку нанясення шкоды маёмасці пацярпелых пры карыстанні ім;
- страхавальнікам прадастаўлена магчымасць заключыць дагавор па 7 варыянтах страхавання;
- страхавая прэмія выплачваецца ў беларускiх рублях аднаразова за ўвесь тэрмін дзеяння дагавору страхавання або па пагадненні бакоў у растэрміноўку (у 2 тэрміны, штоквартальна, штомесяц).
З перавагамі новага страхавога прадукту можна азнаёміцца тут.
Падрабязную інфармацыю пра страхавы прадукт можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»