З 16 па 18 мая гэтага года трымальнікам «Карты навучэнца» ад «Беларусбанка» даецца выдатная магчымасць бясплатна наведаць буйнейшы міжнародны форум «TIBO-2018».
Асобны бясплатны партал для праходу на выставу для ўладальнікаў «Карты навучэнца» ААТ «ААБ Беларусбанк» арганізаваў сумесна з дзяржаўным прадпрыемствам «Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі».
Рэгістрацыя навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем RFID-счытвальніка пры прад'яўленні «Карты навучэнца».
У рамках форуму «TIBO -2018» яго ўдзельнікі падрыхтавалі для наведвальнікаў розныя акцыі і скідачныя сертыфікаты.
У «Беларусбанку» ўпэўнены, што наведванне юбілейнай міжнароднай выставы дасць выдатную магчымасць маладому пакаленню акунуцца ў свет сучасных інфармацыйных тэхналогій і спазнаць для сябе штосьці новае!