Старшыня Праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі закладкі памятнай капсулы ў падмурак завода «АМКАДОР-Маш». Прадпрыемства ўзводзіцца ў пасёлку Калодзішчы Мінскага раёна.
Новае прадпрыемства «АМКАДОР-Маш» будзе выпускаць франтальныя і ўніверсальныя пагрузчыкі грузапад'ёмнасцю 2-5 т. і магутнасцю 250-260 к.с., пагрузчыкі з тэлескапічнай стралой, трактары з шарнірна-сучлененай рамай. На новым заводзе таксама будуць вырабляць і гатовыя машынакамплекты для зборачных вытворчасцей заводаў холдынгу «АМКАДОР». Заплянаваны кошт праекта складае каля $ 230 млн., магутнасць вытворчасці - 6 тыс. машын у год. Прадугледжана стварэнне новых 1 350 працоўных месц.
- Група кампаній «АМКАДОР» з'яўляецца прызнаным лідарам у галіне спецыяльнага машынабудавання на постсавецкай прасторы. Дзякуючы новаму заводу павялічацца аб'ёмы вытворчасці, пашырыцца лінейка выпускаемай прадукцыі, пры гэтым будзе захавана важкая сацыяльная складаючая, - адзначыў Віктар Ананіч. – «АМКАДОР» - адзін з нашых найбуйнейшых партнёраў. «Беларусбанк» сёння ўдзельнічае ў фінансаванні будаўніцтва - вызначаны банкам-агентам па абслугоўванні прыцягненай замежнай крэдытнай лініі. Мы маем намер і далей развіваць супрацоўніцтва».
Холдынг знаходзіцца на разлікова-касавым абслугоўванні «Беларусбанка» ўжо больш за дзесяць гадоў. Вынікамі супрацоўніцтва з'яўляецца паспяховая рэалізацыя многіх праектаў «АМКАДОРА».
Генеральным падрадчыкам будаўніцтва завода выступае CITIC Conctruction - даччыная кампанія CITIC Group, адной з буйнейшых дзяржаўных інвестыцыйных кампаній Кітая.