Навіны банка і прэс-рэлізы
07.05.2018

«Беларусбанк» віншуе з Днём Вялікай Перамогі!

Дарагія сябры!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Перамогі!

138706_orДа вялікай радасці мы сустракаем ужо 73-ю мірную вясну. Стаўшы здабыткам гісторыі, трагічныя і гераічныя саракавыя гады мінулага веку на стагоддзі захаваліся ў памяці народа як эпоха гераізму, вернасці абавязку і адданасці Айчыне.

Святкаванне 9 мая - гэта даніна глыбокай павагі і бясконцай удзячнасці ўсім, хто цаной неймаверных намаганняў і бяспрыкладнага подзвігу атрымаў перамогу над нацызмам і падарыў нам права жыць пад мірным небам. Гэта наша непазбыўная падзяка і зямны паклон тым, хто выстаяў і перамог! 

Няхай ні адно пакаленне не пазнае больш жахаў вайны, а грамадская згода і разуменне стануць асновай стварэння, упэўненага руху наперад, паспяховай будучыні нашай цудоўнай краіны.

Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту Вам, Вашым родным і блізкім. Міру і дабра нашаму дому!

Наглядальны савет,

Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!