«Беларусбанк» інфармуе ўкладчыкаў, што з 7 мая 2018 года ўводзяцца новыя тэрміновыя безадзыўныя банкаўскія ўклады ў беларускіх рублях: «Вясновы (версія 2.0)» і «Інтэрнэт-дэпазіт Вясновы (версія 2.0)».
«Вясновы (версія 2.0)»
- тэрмін захоўвання – 105 дзён;
- магчымасць папаўнення на працягу першага месяца захоўвання;
- фіксаваная працэнтная стаўка;
- штомесячная капіталізацыя працэнтаў, а таксама ў дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу;
- расходныя аперацыі - не прадугледжаны;
- магчымасць адкрыцця ўкладу на імя іншай асобы.
З перавагамі ўкладу «Вясновы (версія 2.0)» можна азнаёміцца тут.
«Інтэрнэт-дэпазіт Вясновы (версія 2.0)»
- адкрыццё і кіраванне ўкладам, не наведваючы структурнае падраздзяленне банка;
- тэрмін захоўвання – 105 дзён;
- магчымасць папаўнення на працягу першага месяца захоўвання;
- штомесячная капіталізацыя працэнтаў, а таксама ў дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу;
- расходныя аперацыі – не прадугледжаны;
- вяртанне ўкладу пры надыходзе тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налiчанымi працэнтамі на банкаўскую плацежную картку.
Памер працэнтных ставак:
- па тэрміновым безадзыўным банкаўскім укладзе
«Вясновы (версія 2.0)» – 9,35% гадавых;
- па тэрміновым безадзыўным банкаўскім укладзе
«Інтэрнэт-дэпазіт Вясновы (версія 2.0)» – 9,4% гадавых.
Падрабязную інфармацыю аб лінейцы дэпазітаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанка»