Традыцыйна ў нашай краіне асноўнай формай зберажэння насельніцтвам грашовых сродкаў з'яўляецца іх размяшчэнне ва ўклад у банку. Гэты інструмент дае магчымасць кліентам не толькі гарантавана вярнуць размешчаныя сродкі, паколькі вяртанне банкаўскіх укладаў забяспечваецца дзяржавай, але і прымножыць іх. Не сакрэт, што ў структуры прыцягнутых беларускімі банкамі сродкаў пераважаюць уклады, намінаваныя ў замежнай валюце. Хоць, трэба прызнаць, што ў апошні час на фоне грашова-крэдытнай палітыкі, якая праводзіцца Нацыянальным банкам, дэпазіты ў беларускіх рублях пачалі набіраць папулярнасць і пакрыху адваёўваць долю на рынку. Другой немалаважнай тэндэнцыяй, характэрнай не толькі для нашай краіны, з'яўляецца паступальнае зніжэнне ставак па валютных дэпазітах, што ўжо не дазваляе разлічваць на сур'ёзную прыбаўку да сумы зберажэнняў.
Для таго, каб належна прымнажаць капітал сёння патрабуюцца іншыя інструменты, адным з якіх з'яўляецца давернае кіраванне грашовымі сродкамі.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»