ААТ «ААБ «Беларусбанк» і мабільны аператар life:) (ЗАТ «БеСТ») пры падтрымцы кампаніі ASSIST укаранілі сістэму анлайн-аплаты для абанентаў на афіцыйным сайце аператара.
«Рэалізацыя такіх сумесных праектаў дапамагае знаходзіць новыя, сучасныя напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з партнёрамі банка», - лічыць дырэктар Разліковага цэнтра плацежных карт Генадзь Шэры. Паводле яго слоў, укараненне на практыцы падобных ініцыятыў, у першую чаргу, спрыяе паляпшэнню якасці абслугоўвання кліентаў.
Цяпер трымальнікі плацежных картак - абаненты life:) могуць імгненна аплачваць паслугі сувязі з дапамогай новага сэрвісу. Для гэтага дастаткова на сайце кампаніі выбраць функцыю «Папоўніць рахунак» і ўвесці даныя сваёй карты: Visa, MasterCard або БЕЛКАРТ, а таксама свой нумар тэлефона і адрас электроннай пошты, куды прыйдзе электронны чэк з інфармацыяй аб плацяжы. Усе плацяжы ажыццяўляюцца без камісіі.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»