Навіны банка і прэс-рэлізы
06.04.2018

8 красавіка 2018 г. – Вялікдзень (праваслаўны)

Паважаныя калегі, супрацоўнікі, кліенты!

Прыміце віншаванні з Уваскрэсеннем Хрыстовым - светлым Вялікаднем!

Гэта свята - сімвал адраджэння, велічы духу, сілы любові, перамогі святла над цемрай, дабра над злом …

Спакон вякоў Вялікдзень - любімае і чаканае свята для ўсіх хрысціян. У ім вялікая аб'ядноўваючая сіла веры, надзеі і любові.

Адзначаючы Уваскрэсенне Хрыстова ў храмах, дамах, сем'ях у малітвах ці ў пажаданнях, людзі дзеляцца часцінкай сваёй душы, робячы свет лепей.

Шчыра жадаем адчуць радасць Вялікадня.

Моцнага вам здароўя, шчасця, дабрабыту, добрага настрою.

Няхай гэтае свята прынясе ў кожную сям'ю мір, згоду, дабрыню!

 

Наглядальны савет і Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!