Навіны банка і прэс-рэлізы
04.04.2018

Пачатак «шчаслівых сезонаў» для трымальнікаў картак БЕЛКАРТ Беларусбанка

igra-sezony

Трымальнікі картак БЕЛКАРТ Беларусбанка могуць прыняць удзел у нацыянальнай рэкламнай гульні «Шчаслівыя сезоны з БЕЛКАРТ!». Гульня стартуе 1 красавiка i працягнецца да 31 кастрычнiка 2018 года. У гэты перыяд у трымальнікаў картак БЕЛКАРТ ёсць шанс выйграць 20 000 беларускіх рублёў, веласіпед, фотаапарат, ноўтбук, планшэт, партатыўнае зараднае ўстройства, адпачынак у загарадным клубе і іншыя каштоўныя прызы.

Каб прыняць удзел у розыгрышы, неабходна здзейсніць куплю(-і) з выкарыстаннем карткі БЕЛКАРТ на суму ад 30 беларускіх рублёў і зарэгістраваць чэк на сайце igra.kartochki.by.

Розыгрыш прызоў будзе праводзіцца ў тры этапы: па адным у кожным сезоне. Пасля правядзення розыгрышаў асноўных прызоў будзе разыграны суперпрыз - 20 000 BYN, на які змогуць прэтэндаваць усе ўдзельнікі папярэдніх розыгрышаў. Чытайце больш падрабязна правілы гульні, прымайце ўдзел у розыгрышах прызоў і пачынайце кожны сезон з новых перамог! 

Пералік прызоў рэкламнай гульні «Шчаслівыя сезоны з БЕЛКАРТ!»

igra-sezony-tabliza

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!