Навіны банка і прэс-рэлізы
02.04.2018

Гадавы сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» адобрыў працу банка ў 2018 годзе (прэс-рэліз)

Дзейнасць Наглядальнага савета, гадавая справаздача аб выніках працы ў 2017 годзе і задачы на 2018 год, размеркаванне прыбытку і выплата дывідэндаў - гэтыя і іншыя пытанні змяшчаліся ў парадку дня гадавога сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк», што адбыўся 29 сакавіка бягучага года ў Мінску.

«У справаздачным перыядзе банк праводзіў мэтанакіраваную палітыку павышэння даступнасці да банкаўскіх паслуг, забяспечваючы неабходную крэдытную падтрымку рэальнаму сэктару эканомікі і насельніцтву. Праяўлена актыўнасць у развіцці ўзаемаадносін з прадпрыемствамі малога і сярэдняга бізнесу, насельніцтву прапанаваны прывабныя ўмовы спажывецкага і іпатэчнага крэдытавання,  - адзначыў Старшыня Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» Мацюшэўскі В.С., адкрываючы Агульны сход акцыянераў Банка. – Банк хутка мяняецца, укараняючы сучасныя тэхналогіі, пашыраючы лінейку паслуг і паляпшаючы якасць. Істотныя пераўтварэнні дазваляюць рэагаваць на выклікі знешняга асяроддзя. Сёння яму пад сілу вырашаць пастаўленыя задачы».

godovoe-sobranie

У справаздачы Наглядальнага савета Банка член Наглядальнага савета, незалежны дырэктар Віктар Даранкевіч падкрэсліў, што захаванне Банкам лідэрскіх пазіцый на рынку банкаўскіх і фінансавых паслуг краіны па ўсіх асноўных паказчыках, якія характарызуюць дзейнасць крэдытных устаноў, сведчыць аб эфектыўнасці працы «Беларусбанка» і падагульніў: «Стратэгія развіцця Банка на перыяд да 2020 года спалучае перадавыя стандарты банкаўскай дзейнасці з высокай ступенню карпаратыўнай адказнасці, што дасць магчымасць банку ўмацаваць пазіцыі на рынку, а таксама ў значнай ступені павысіць эфектыўнасць і інвестыцыйную прывабнасць».

godovoe-sobranie-2

Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч далажыў вышэйшаму органу кiравання банка аб дынаміцы асноўных паказчыкаў дзейнасці. Прыбытак банка склаў 172 млн. рублёў, рэнтабельнасць капіталу - 4,9%. У структуры рэсурснай базы, акумуляванай банкамі краіны, 43% належыць «Беларусбанку», пры гэтым доля Банка ў аб'ёме патрабаванняў банкаўскай сістэмы да эканомікі складае 46%. З лiку знакавых праектаў кіраўнік прывёў удзел Банка ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па распрацоўцы калійнага радовішча, якое ажыццяўляецца ЗААТ «Слаўкалій», будаўніцтву завода белай бляхі ў Міёрах, арганізацыі выпуску беленай цэлюлозы на Светлагорскім цэлюлозным камбінаце, мадэрнізацыі Жабінкаўскага і Гарадзейскага цукровых камбінатаў, павелічэнні магутнасцей Мінскэнерга. «Прытрымліваючыся трэндаў развіцця банкаўскіх паслуг, Беларусбанк выходзіць на ўзровень якасна новай фінансавай кампаніі з высокім узроўнем тэхналагічнасці і эфектыўнасці», - падкрэсліў Віктар Ананіч.

godovoe-sobranie-3

Акцыянеры банка зацвердзілі гадавую справаздачу аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці банка, бухгалтарскі баланс, справаздачу аб прыбытках і стратах. У адпаведнасці з рашэннем акцыянераў на выплату дывідэндаў накіравана 36,2% чыстага прыбытку, 35% накіравана ў рэзервовы фонд, 28,8% - у фонд развіцця.

godovoe-sobranie-4

godovoe-sobranie-5

Рашэннем сходу зацверджаны склад Наглядальнага савета банка, Рэвізійнай камісіі і Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі. Старшынёй Наглядальнага савета абраны намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Мацюшэўскі, намеснікамі старшыні Наглядальнага савета - міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Зіноўскі, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў, першы намеснік міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Максім Ермаловіч. Новым членам Наглядальнага савета абраны Ганс Янус - кіраўнік праўлення германа-расійскай асацыяцыі юрыстаў, кіраўнік Прадстаўніцтва асацыяцыі германскага бізнесу па ўсходняй Еўропе і іншых міжнародных фінансавых арганізацый.  

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!