З 02.04.2018 «Беларусбанк» прыступіў да выдачы крэдытаў на набыццё аўтамабіляў GEELY на льготных умовах.
Асноўнай перавагай гэтай крэдытнай прапановы з'яўляецца паніжаная працэнтная стаўка па крэдыце, якая ў першыя 2-3 гады складзе ўсяго 1,9% гадавых (стаўка рэфінансавання мінус 8,6 п.п.), у далейшым, стаўка будзе роўная стаўцы рэфінансавання, павялічанай на 2,5 п.п.
Банк гатовы прадастаўляць крэдытныя сродкі ў памеры да 90% кошту аўтамабіля. Пры гэтым, чым большая сума ўнесеных уласных сродкаў на куплю аўто, тым большы льготны перыяд крэдытавання.
Калі за кошт уласных сродкаў аплачваецца 10% кошту аўтамабіля, то перыяд крэдытавання па паніжанай стаўцы складзе 2 гады, калі ж аплаціць самастойна чвэрць кошту аўто - льготны перыяд павялічваецца да трох гадоў.
Крэдыт на аўтамабіль прадастаўляецца на тэрмін да 7 гадоў з магчымасцю датэрміновага пагашэння. Акрамя таго, пры разліку максімальнай сумы крэдыту магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходаў аднаго паручыцеля.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або патэлефанаваўшы па нумары 147 (адзіны даведачны нумар дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»