Навіны банка і прэс-рэлізы
02.04.2018

Атрымаць інтэрнэт-крэдыты «Беларусбанка» стала яшчэ прасцей (прэс-рэліз)

З 02.04.2018 атрымаць спажывецкія крэдыты з выкарыстаннем сістэмы Інтэрнэт-банкінг «Беларусбанка» стала яшчэ прасцей!   

Цяпер для атрымання інтэрнэт-крэдытаў не патрабуецца заключэнне з Банкам дагавору комплекснага банкаўскага абслугоўвання.

Скарыстацца інтэрнэт-крэдытамі могуць уладальнікі плацежных картак  «Беларусбанка», якія з'яўляюцца карыстальнікамі сістэмы Інтэрнэт-банкінг, у тым ліку фізічныя асобы, даныя аб якіх змяшчаюцца ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ).

Заяўнікам - уладальнікам бягучых рахункаў «Беларусбанка», па якіх адсутнічаюць залічэнні заработнай платы, у тым ліку фізічным асобам, якія прайшлі рэгістрацыю і (або) аўтарызацыю на старонцы МСІ, прадастаўлена магчымасць атрымаць крэдыт без даведак аб даходах, зыходзячы з чыстага даходу, які не перавышае 15 базавых велічынь (на цяперашні час 367,5 рублёў).

Акрамя таго, максімальная сума інтэрнэт-крэдытаў павялічана ў 2 разы і складзе 10 тысяч рублёў.

Аформіць заяўку на крэдыт і заключыць крэдытны дагавор у сістэме Інтэрнэт-банкінг можна ў любы зручны час.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або патэлефанаваўшы па нумары 147 (адзіны даведачны нумар дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!