Навіны банка і прэс-рэлізы
28.03.2018

Пераможцам рэкламнай гульні «Завядзі ўдачу з паў-абароту з крэдытнай картай VISA Беларусбанка» стаў жыхар Шаркаўшчыны (прэс-рэліз)

Пераможцам рэкламнай гульні «Завядзі ўдачу з паў-абароту з крэдытнай картай  VISA Беларусбанка» стаў жыхар Шаркаўшчыны. Галоўны прыз - аўтамабіль RENAULT KAPTUR дастаўся Аляксандру Малышу, уладальніку адразу некалькіх плацежных картак «Беларусбанка» і станоўчай крэдытнай гісторыі.

pobeda-udacha

image001

Урачыстая цырымонія перадачы пераможцу аўтамабіля адбылася ў Мінску.

«Гэта рэкламная гульня - сумесны праект банка і плацежнай сістэмы Visa. Менавіта такія праграмы стымулююць нашых кліентаў актыўна выкарыстоўваць карткі плацежных сістэм, у тым ліку крэдытныя, - адзначыла падчас мерапрыемства дырэктар Дэпартамента рознічнага бізнесу ААТ «ААБ Беларусбанк» Іна Русаковіч. – За перыяд гульні было здзейснена каля 23 тыс. аперацый, што гаворыць пра высокую актыўнасць трымальнікаў крэдытных картак банка. Я вельмі рада, што выкарыстанне плацежных картак у паўсядзённым жыцці стала правілам для нашых кліентаў, а інтарэс да крэдытных прадуктаў пастаянна высокі».

 image007

Даведачна: Рэкламная гульня «Завядзі ўдачу з паў-абароту з  крэдытнай картай Visa Беларусбанка»  праводзілася банкам у перыяд з 18 снежня 2017 г. па  4 сакавіка 2018 г. Кожны трымальнік крэдытнай карткі VISA «Беларусбанка» мог, разлічваючыся ёй паўсюдна, стаць удзельнікам рэкламнай гульні. Правёўшы аперацыю на агульную суму 95 рублёў, уладальнік карткі аўтаматычна прымаў удзел у розыгрышы. Гэта сума для ўдзелу ў розыгрышы была выбрана невыпадкова. У снежні мінулага года банк адсвяткаваў свой юбілей – 95-годдзе.