Навіны банка і прэс-рэлізы
26.03.2018

Выйшаў новы выпуск часопіса «PRO Беларусбанк»

pro-belarusbank-93Кіраўнік кампаніі Віктара Пракапені VPСAPITAL BELARUS Мікалай Маркоўнік упэўнены, што праз 10 гадоў усе кампаніі будуць працаваць у IT-сферы.

Уладальнік айцішнай кампаніі SOLBEGSOFT Дзмітрый Пытко  разважае, як будзе развівацца беларускі рынак пасля прыняцця «Дэкрэта аб ПВТ 2.0» і параўноўвае бізнес-асяроддзе ў нашай краіне і ЗША.

Айцішнікі з Англіі і Беларусі расказваюць аб умовах працы, зарплаце, тратах і зберажэннях.

Супрацоўнікі Інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі паказваюць свой офісны суперкамп'ютар, які ўвайшоў у ТОП-10 вынікаў навукоўцаў Акадэміі, гавораць аб тэхналогіі ўласнай распрацоўкі, транскрыбуючай і агучваючай беларускія словы, і магчымасці навучыць Siri размаўляць па-беларуску.

Уладальнік кампаніі TESLA-CARS Артур Туманаў расказвае, як ільготы і развіццё зараднай інфраструктуры падымуць рынак электрамабіляў і чаму расіяне ездзяць за Tesla ў Беларусь.

Пісьменнік Віктар Марціновіч сумняваецца ў тым, што «Дэкрэт аб ПВТ 2.0» - беларускі прарыў, разважае пра неабходнасць рэформ, пра чыноўнікаў і адсутнасці ў краіне моды на мастацтва.

Усе гэта — у новым выпуску часопіса «PRO БЕЛАРУСБАНК».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!