Навіны банка і прэс-рэлізы
26.03.2018

Спецыяльныя прапановы для трымальнікаў прэміяльных картак Mastercard ААТ «ААБ Беларусбанк»

Паважаныя трымальнікі картак!

mastercard+Рады паведаміць аб запуску спецыяльных прапаноў для трымальнікаў прэміяльных картак Masterсard (Gold,  World, World Black Edition) ААТ «ААБ Беларусбанк». Наведвайце рэстараны, фітнэс-клубы, крамы, аўтасалоны і карыстайцеся зніжкамі!

Азнаёміцца з пералікам месцаў, дзе дзейнічае прапанова можна тут.

Аформіць заяўку на выпуск карткі з адкрыццём новага рахунку можна:

  1. па нумары тэлефона Кантакт-цэнтра 147;
  2. на сайце банка;
  3. у Інтэрнэт-банкінгу;
  4. у М-банкінгу (сэрвіс даступны пры выбары канала сувязі Інтэрнэт);
  5. у інфакіёску.

Аформіць заяўку на выпуск карткі да новага і дзеючага рахунку можна ва ўстанове банка.

Свабоднае наведванне для бізнес-залаў MasterСard у аэрапортах

Незалежна ад авіякампаніі і класа абслугоўвання, трымальнікі картак MasterCard World Black Edition «Беларусбанка» могуць наведаць эксклюзіўныя бізнес-залы MasterCard, каб адпачыць у ціхай і ўтульнай атмасферы, настроіцца на прыемнае падарожжа, а таксама прадуктыўна папрацаваць да вылету самалёта. Для наведвання бізнес-залы дастаткова толькі прад'явіць на ўваходзе сваю прэміяльную картку банка.

Бізнес-зала MasterCard — гэта зручная прастора з яркім сучасным дызайнам, дзе кожнаму наведвальніку забяспечаны высокі ўзровень сэрвісу, і створаны ўмовы як для адпачынку, так і для працы. У распараджэнні падарожнікаў спецыяльна абсталяваная зона з камп'ютарамі і офіснай тэхнікай, доступ у інтэрнэт, а таксама свежая прэса, вялікі выбар тэлепраграм і фільмаў, шырокі асартымент закусак і напояў*.

Свабодны ўваход у бізнес-залы MasterCard даступны ў наступных аэрапортах:

Масква (Расійская Федэрацыя) –  аэрапорт Шарамеццева, тэрмінал Е;

Кіеў (Украіна) – аэрапорт Барыспаль, тэрмінал D;

Будапешт (Венгрыя) – аэрапорт імя Ферэнца Ліста;

Бухарэст (Румынія) – аэрапорт імя Анры Коанды;

Вена (Аўстрыя) – аэрапорт Швехат;

Прага (Чэхія) – аэрапорт імя Вацлава Гавела, тэрмінал 1.

*Інфармацыю аб умовах доступу трымальнікаў картак і іх суправаджальнікаў (у тым ліку дзяцей), спісе дадатковых паслуг і рэжыме працы бізнес-залаў можна ўдакладніць на сайце www.mastercard.by.