19 сакавіка 2018 года - Global Finance аб’явіў пераможцаў 25-ай штогадовай прэміі «Лепшыя банкі свету». ААТ «ААБ Беларусбанк» прызналі лепшым банкам Рэспублікі Беларусь на 2018 год. Такую аўтарытэтную ўзнагароду банк атрымлівае ў 6-ы раз.
Адбор лаўрэатаў ажыццяўлялі рэдактары часопіса Global Finance па выніках шматлікіх кансультацый з карпаратыўнымі фінансавымі дырэктарамі, банкірамі і банкаўскімі кансультантамі, аналітыкамі па ўсім свеце, кіруючыся такімі фактарамі як: рост актываў, рэнтабельнасць, геаграфія дзейнасці, стратэгічныя сувязі, развіццё новых напрамкаў дзейнасці і наватарства ў прадуктах.
Часопіс Global Finance з'яўляецца штомесячным выданнем, якое налічвае больш за 50 тысяч чытачоў у 189 краінах. Global Finance прэзентуе рэйтынгі па цэлым шэрагу галін эканомікі, уключаючы банкаўскі сектар. Лаўрэаты гэтай прэміі - лідары сваёй галіны, здольныя прафесійна рэагаваць на новыя палітычныя павевы, наватарскія тэхналогіі, змены кан'юнктуры рынку.