Галоўны бухгалтар ААТ «ААБ Беларусбанк» Ірына Лысакоўская стала пераможцай X Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2017» у намінацыі «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва».
На пасадзе галоўнага бухгалтара Ірына Пятроўна працуе з 2002 года.
Узнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік фінансавай сістэмы Рэспублікі Беларусь», за значны ўклад у развіццё ААТ «ААБ Беларусбанк» ганаравана звання «Выдатнік ААТ ААБ Беларусбанк».
Акрамя ўдасканалення сістэмы бухуліку ў «Беларусбанку», як член Прэзыдыума ГА «БСЖ» банка актыўна ўдзельнічае ў прасоўванні і папулярызацыі каштоўнасцей жаночага руху, асабістым прыкладам даказвае, што сучасная жанчына можа паспець усё: і сям'ю стварыць, і кар'еру пабудаваць.
- Высокую ацэнку я падзяляю з калектывам банка і нашай шматтысячнай жаночай арганізацыяй, дзе для кожнага супрацоўніка створаны ўмовы для паспяховай рэалізацыі сябе як у прафесійным плане, так у грамадскай працы. А з ліку прыярытэтаў - карпаратыўная сацыяльная адказнасць, падтрыманне інстытута сям'і і агульначалавечых каштоўнасцей, дачыненне да чужога болю, - адзначыла Ірына Лысакоўская.
Даведачна: Рэспубліканскі конкурс «Жанчына года» праводзіцца Беларускім саюзам жанчын. У гэтым годзе ўзнагароды ўручаны 42 лепшым прадстаўніцам усіх рэгіёнаў Беларусі. Пераможцаў вызначалі ў шасці намінацыях: «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва», «Ратуючы жыццё», «Матчына слава», «Жанчына ў навуцы», «Гаспадыня сяла», «Духоўнасць і культура». Асноўныя крытэрыі для ўдзелу ў конкурсе - высокія дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці, выхаванні дзяцей і моладзі, дасягненні духоўнасці і культуры, навукі, уклад у развіццё вёскі.
Аб'яднаная арганізацыя ГА «БСЖ» Беларусбанка - адна з найбуйнейшых першасных арганізацый Беларускага саюза жанчын і налічвае каля 10 тысяч членаў.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»