Навіны банка і прэс-рэлізы
15.03.2018

Увага! У сацыяльных сетках сталі з'яўляцца лжывыя акаўнты!

Паважаныя кліенты – уладальнікі плацежных карт ААТ «ААБ Беларусбанк»!

У сацыяльных сетках дзейнічаюць ілжывыя акаўнты, падобныя па найменні і сімволіцы на афіцыйныя акаўнты «Беларусбанка». Наведвальнікам прапануецца адправіць фота пярэдняга боку банкаўскай плацежнай карты для папаўнення рахунку з выкарыстаннем карткі на некаторую суму, а таксама размяшчаецца інфармацыя, якая не з'яўляецца афіцыйнай інфармацыяй банка. 

Паведамляем, што ААТ «ААБ Беларусбанк» не мае ніякага дачынення да ўказаных акаўнтаў і інфармацыі, размешчанай у іх.

Адначасова нагадваем, што нумар карты, тэрмін яе дзеяння, код бяспекі на адваротным баку карты з'яўляюцца канфідэнцыйнай інфармацыяй і яе выдаванне можа быць выкарыстана ашуканцамі ў карыслівых мэтах. 

Перайсці на афіцыйныя сацыяльныя сеткі банка вы можаце па спасылках, размешчаных на карпаратыўным сайце банка (унізе кожнай старонкі размешчаны спасылкі на афіцыйныя сацыяльныя сеткі банка). 

Будзьце ўважлівыя!