З пачатку рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №240 і ўкаранення новага спосабу аказання дзяржаўнай падтрымкі ў паляпшэнні жыллёвых умоў - крэдытаванне з адрасным субсідзіраваннем, «Беларусбанк» заключыў з грамадзянамі больш за чатыры тысячы крэдытных дагавораў.
- Такія ўражлівыя вынікі, - гаворыць намеснік Старшыні Праўлення Святлана Кажэкіна, - Безумоўна, пацвярджаюць, што жыллёвае крэдытаванне для Беларусбанка традыцыйна захоўвае свой прыярытэтны кірунак. Такім чынам, банк, ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі, да канца года, несумненна, выканае свае абавязацельствы па накіраванні Br395 млн. на адраснае субсідзіраванне будаўніцтва жылля.
Як было раней агучана начальнікам Упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандрам Горвалем, за два з невялікім месяцы бягучага года заключана каля 2 300 крэдытных дагавораў з адрасным субсідзіраваннем.
Пры гэтым з ліку заключаных крэдытных дагавораў з адрасным субсідзіраваннем 2 105 - непасрэдна «Беларусбанкам».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»