ААТ «ААБ Беларусбанк» з 13 сакавіка 2018 года пачаў прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю дзяржаўных аблігацый 247-га выпуску, намінаваных у еўра і размяшчаемых 20 сакавіка 2018 г. падчас аўкцыёну цэн у гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». Заяўкі прымаюцца банкам да 16.00 19 сакавіка 2018 г.
З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.