Навіны банка і прэс-рэлізы
03.03.2018

«Беларусбанк» пашырае лінейку безадзыўных дэпазітаў

«Беларусбанк» інфармуе ўкладчыкаў, што з 5 сакавіка 2018 года ўводзяцца новыя тэрміновыя безадзыўныя банкаўскія ўклады ў беларускіх рублях: «Класік Безадзыўны Вясновы» і «Інтэрнэт-дэпазіт-Безадзыўны-Вясновы».

«Класік Безадзыўны Вясновы»

  • тэрмін захоўвання– 195 дзён;
  • магчымасць папаўнення на працягу першых трох месяцаў захоўвання;
  • штомесячная капіталізацыя працэнтаў, а таксама ў дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу;
  • расходныя аперацыі – не прадугледжаны;
  • магчымасць адкрыцця ўкладу на імя другой асобы.

З перавагамі ўкладу «Класік Безадзыўны Вясновы» можна азнаёміцца тут.

«Інтэрнэт-дэпазіт-Безадзыўны-Вясновы»

  • адкрыццё і кіраванне ўкладам, не наведваючы структурнае падраздзяленне банка;
  • тэрмін захоўвання – 195 дзён;
  • магчымасць папаўнення на працягу першых трох месяцаў захоўвання;
  • штомесячная капіталізацыя працэнтаў, а таксама у дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу;
  • расходныя аперацыі – не прадугледжаны;
  • вяртанне ўкладу пры наступленні тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налічанымі працэнтамі на банкаўскую плацежную картку.

Памер працэнтных ставак:

  • па тэрміновым безадзыўным банкаўскім укладзе

«Класік Безадзыўны Вясновы» – 9,7% гадавых;

  • па тэрміновым безадзыўным банкаўскім укладзе

«Інтэрнэт-дэпазіт-Безадзыўны-Вясновы» – 9,8% гадавых.

Падрабязную інфармацыю пра лінейку дэпазітаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанка»