Навіны банка і прэс-рэлізы
01.03.2018

ААТ «ААБ Беларусбанк» пачаў прыём заявак на куплю дзяржаўных аблігацый 247-га выпуску, намінаваных у еўра

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 1 сакавіка 2018 года пачаў прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю дзяржаўных аблігацый 247-га выпуску, намінаваных у еўра, якія будуць размяшчацца 6 сакавіка 2018 г. падчас аўкцыёну працэнтных ставак у гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна- фондавай біржа». Заяўкі прымаюцца банкам да 16.00 5 сакавіка 2018 г. 

Намiнальная вартасць аблігацыі 1000 еўра. Аб'ём эмісіі і працэнтная стаўка па аблігацыях будуць вызначаны Міністэрствам фінансаў па выніках аўкцыёну.

З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!