Паважаныя мужчыны!
Прыміце віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! 23 лютага па праву ўвайшоў у наш каляндар і як Дзень мужчын.
У гэтым свяце - вялікая падзяка моцным і мужным людзям, чый лёс - высокае служэнне Айчыне, чыё прызначэнне - Радзіму абараняць.
Дзякуем вам за вернасць абавязку, гонару і годнасьці, высакароднасць намераў і ўчынкаў, уменне не пасаваць перад цяжкасцямі і браць адказнасць на сябе.
Хай ніколі наша цудоўная краіна больш не ведае горычы ваенных пажараў, кожная сям'я адчувае ўпэўненасць у заўтрашнім дні, а сучасная, добра падрыхтаваная армія будзе гарантам міру і спакою.
Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і святочнага настрою, вам, дарагія мужчыны. Згоды, дабра і росквіту роднай Беларусі!
Наглядальны савет, Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»