Навіны банка і прэс-рэлізы
19.02.2018

«Беларусбанк» падтрымлівае ідэю правядзення конкурсу відэаблогераў

«Беларусбанк» падтрымлівае ідэю правядзення Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь конкурсу відэаблогераў, прымеркаванага да Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі 2018 года (Global Money Week), які ў гэтым годзе пройдзе з 12 па 18 сакавіка 2018 года. Тэма конкурсу: «Грошы маюць значэнне».

Фінансавая асвета сёння выкарыстоўвае самыя разнастайныя формы. І калі  відэаблогеры цяпер у трэндзе, «Беларусбанк», як актыўны ўдзельнік дзейнасці па павышэнні фінансавай граматнасці, падтрымлівае гэты крэатыўны фармат падачы інфармацыі.

Галоўны прыз - грашовая прэмія ў памеры 1000 беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі будуць адзначаны работы, якія зоймуць другое і трэцяе месца - 700 і 500 беларускіх рублёў адпаведна.

Больш падрабязная інфармацыя: http://konkurs.fingramota.by/

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!