З 14.03.2018 устанаўліваюцца працэнтныя стаўкі па банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях у памеры:
- дзеючай з 14.02.2018 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (10,5% гадавых) па раней адкрытых банкаўскіх укладах:
- уклад «Ашчадны» (асноўныя працэнты па ўкладах, адкрытых па 12.11.2015 (уключна); працэнты па ўкладах, адкрытых з 13.11.2015);
- уклад «Прэміяльна – накапляльны «Дзіцячы» (па ўкладах, адкрытых з 13.11.2015 па 31.03.2016 (уключна));
- уклад «Жыллёва-накапляльны» (па ўкладах, адкрытых па 13.02.2018 (уключна));
- уклад «Апека» (па ўкладах, адкрытых па 31.01.2016 (уключна));
- дзеючай з 14.02.2018 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, паменшанай на 2 працэнтныя пункты (8,5% гадавых), па раней адкрытых тэрміновых банкаўскіх укладах «Мабільны» (па ўкладах, аўтаматычнае перазаключэнне якіх на новы тэрмін адбылося па 31.03.2016 (уключна)).
Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца да вышэйпазначаных банкаўскіх укладаў у выпадку, калі па іх па стане на 14.03.2018 не налічваецца паніжаная працэнтная стаўка або даход па ўкладзе не налічваецца ў памеры стаўкі ўкладу да запатрабавання.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).
Публічная аферта (прапанова) на змяненне парадку змяншэння стаўкі даходу па ўкладзе ў сувязі са змяненнем стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь |