Навіны банка і прэс-рэлізы
02.02.2018

Санаторый «Беларусбанка» стаў пераможцам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь-2017» (прэс-рэліз)

УП «ААБ Санаторый Сонечны» стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2017 года. Першае месца арганізацыі было прысуджана ў намінацыі «Паслугі насельніцтву».

Па меркаванні дырэктара аздараўленчай установы Сяргея Сарокі, санаторна-курортныя паслугі, якія аказвае «Сонечны», падымаюць прэстыж і павышаюць прыцягальнасць не толькі санаторыя для яго кліентаў, але і ў цэлым ААТ «ААБ Беларусбанк» і арганізацый банкаўскага холдынгу.

soroka

«Сёння санаторый «Сонечны» - гэта элітная медыцынска-аздараўленчая ўстанова, якая робіць стаўку на сучасны дызайн, еўрапейскі камфорт і беларускую гасціннасць. Кліентам прапануюцца на выбар сучасныя нумары рознай камфортнасці і двухпавярховыя катэджы, - адзначае Сяргей Сарока. - Медыцынская база санаторыя аснашчана па апошнім слове тэхнікі, кваліфікаваным медыцынскім і абслуговым персаналам, сучасным абсталяваннем».

Даведачна: Санаторый «Сонечны» на працягу ўжо многіх гадоў займаецца аздараўленнем работнікаў такіх горадаўтваральных прадпрыемстваў і арганізацый, як: ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Камунарка», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Санта Брэмар», ВА «Беларуснафта», ААТ «Брэсцкі мясакамбінат» і інш.

solnechny

Выдатная і арганізаваная каманда прафесіяналаў зробіць Ваш адпачынак незабыўным!

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»