Навіны банка і прэс-рэлізы
31.01.2018

Рэспубліка Беларусь перайшла ў больш высокую катэгорыю ў Класіфікацыі Краінавых Рызык АЭСР

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) павысіла Рэспубліку Беларусь у Класіфікацыі Краінавых Рызык і перавяла краіну з 7-й у 6-ую катэгорыю.

Даведачна: Місія АЭСР - развіваць палітыку, якая паляпшае эканамічны і сацыяльны дабрабыт людзей па ўсім свеце. АЭСР ранжыруе краіны па 8 катэгорыях рызыкі. Краіны з высокім узроўнем даходаў аўтаматычна належаць да нулявой катэгорыі. Астатнія краіны размеркаваны па 7-мі групам. Беларусь належала раней да 7-й катэгорыі.

Перавод Рэспублікі Беларусь у 6-ую катэгорыю сведчыць аб развіцці краіны, умацаванні яе пазіцыі ў сусветнай эканамічнай прасторы.

Гэта змяненне дазволіць ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягваць для кліентаў доўгатэрміновыя крэдыты пад страхоўку агенцтваў па страхаванні экспартных крэдытаў на больш выгадных умовах.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!