ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб завяршэнні размяшчэння бездакументарных аблігацый 215 выпуску, продаж якіх ажыццяўляўся з выкарыстаннем каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-аблігацыі).
Выпуск Інтэрнэт-аблігацый размешчаны ў поўным аб'ёме (30 млн долараў ЗША). Уладальнікамі аблігацый сталі звыш 2,7 тыс чалавек, якія здзейснілі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» «Беларусбанка» каля 5,7 тыс аперацый куплі каштоўных папер.