На пашыраным пасяджэнні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» падведзены вынікі працы калектыву ў 2017 годзе.
У прывітальным слове Старшыня Праўлення Віктар Ананіч адзначыў, што год быў няпростым, але выніковым.
Банк працаваў стабільна, дэманстраваў эфектыўнасць бізнэс-працэсаў, захаваў і ўмацаваў лідзіруючыя пазіцыі ў айчыннай банкаўскай сістэме па найважнейшых паказчыках, выканаў усе нарматывы бяспекі функцыянавання. Доля банка на рынку прыцягнення сродкаў юрыдычных асоб - 42,7%, а фізічных – 45,4%, на рынку крэдытавання карпаратыўнага сектара - 41,6%. Лідзіруючыя пазіцыі і па спажывецкім крэдытаванні – 15,4%. На 7% перавышаны план па прыбытку.
Робячы стаўку на эфектыўныя метады работы, укараненне новых тэхналогій, паскарэнне працэсаў рэінжынірынга, удасканаленне прынцыпаў кіравання, аптымізацыю аперацыйных выдаткаў, банк захаваў рэпутацыю сацыяльна адказнага брэнда.
У прынятым у канцы мінулага года Стратэгічным плане развіцця на 2018-2020 гады пазначаны пераход да інавацыйнага вектара, правядзення маштабных рэформ, што дазволіць «Беларусбанку» стаць адным з найбольш прыбытковых на айчынным фінансавым рынку. У бліжэйшыя тры гады плануецца павысіць эфектыўнасць работы і забяспечыць рэнтабельнасць капіталу ў тры разы вышэй цяперашняга ўзроўню.
«Дасягнуты вынік пацвярджае правільнасць выбранага намі шляху - гэта суразмернасць лепшых банкаўскіх практык, - адзначыў Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. – Поспех будучыні залежыць ад дня сённяшняга. Мы робім стаўку на рэінжынірынг бізнес-працэсаў, удасканаленне аргструктуры, сістэму кіравання, граматнасць персаналу. Узровень эфектыўнасці вызначае праца кожнага і кожнага закране трансфармацыя. Мы абавязаны выканаць задачы, пастаўленыя перад банкам кіраўніцтвам краіны».
Лепшыя спецыялісты і структурныя падраздзяленні атрымалі ўзнагароды за дасягненні высокіх паказчыкаў у працы.
Сярод філіялаў-абласных (Мiнскага) упраўленняў I месца прысуджана філіялу № 300-Гомельскаму абласному кіраванню, сярод філіялаў - ЦБП № 214 філіяла № 216 г. Наваполацк.
У намінацыі «Лепшы ў развіцці карпаратыўнага бізнесу» перамог філіял № 527 г. Мінск, а «Лепшым у развіцці рознічнага бізнесу» стаў філіял № 317 г. Мазыр.
Сярод цэнтраў банкаўскіх паслуг першыя месцы атрымалі ЦБП № 424 г. Шчучын і ЦБП № 111 г. Івацэвічы, ЦБП № 109 г. Жабінка, ЦБП № 207 г. Гарадок.
Намінацыі «Лепшы ў развіцці карпаратыўнага бізнесу» ўдастоены ЦБП № 616 г. Жодзіна і ЦБП № 115 г. Камянец.
У намінацыі «Лепшы ў развіцці рознічнага бізнесу» ўзнагароду атрымалі ЦБП № 606 г. Дзяржынск, ЦБП № 107 г. Ганцавічы.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»