ААТ "ААБ Беларусбанк" з 22 студзеня 2018 года пачаў прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю аблігацый ЗАТ "Чысты бераг" 1-га выпуску.
Аб'ём эмісіі аблігацый складае 2 млн. долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 10 гадоў (са штогадовымі афертамі на датэрміновы выкуп). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 7 працэнтам гадавых.
ЗАТ "Чысты бераг" працуе на беларускім рынку з 1996 года. Кампанія з'яўляецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў абсталявання для ацяплення, каналізацыі, водазабеспячэння і электратэхнічнай прадукцыі на рынак Рэспублікі Беларусь. У 2015 годзе кампанія атрымала ўзнагароду - "Лідэр галіны" сярод прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.
У 2017 годзе ЗАТ "Чысты бераг" прыцягнула крэдыт у памеры 5 мільёнаў еўра ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця для рэалізацыі першага ў Беларусі праекта па будаўніцтве сеткі спецыялізаваных магазінаў для мантажнікаў.
ААТ "ААБ Беларусбанк" ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый ЗАТ "Чысты бераг" без камісій.
З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.