Здзейсніць плацяжы на карысць дабрачынных арганізацый стала лягчэй і прасцей. У сетцы інфакіёскаў «Беларусбанка» рэалізавана функцыянальная магчымасць пералічыць грошы на дабрачынны рахунак з галоўнага экрана інфакіёска без дадатковага пошуку ў дрэве плацяжоў.
«Мы жывём у век хуткасцей, калі цэніцца кожная хвіліна. І нават самыя добрыя намеры часам толькі намерамі і застаюцца, калі мы сутыкаемся з недахопам часу, - адзначыла намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Кажэкіна. – І раней з дапамогай нашых інфакіёскаў можна было пералічыць «капеечку» на дабрачыннасць. Але для ўваходу ў меню і пошуку сэрвісу неабходны пэўныя навыкі і час. Цяпер для таго, каб зрабіць добрую справу, спатрэбіцца літаральна некалькі секунд. А як гэта важна ўсведамляць, што дзякуючы табе хтосьці атрымае дапамогу і падтрымку, якая яму так патрэбна!».
Для выбару плацяжу неабходна скарыстацца інтэрактыўнай кнопкай «Рабі дабро», якая адлюстроўваецца на галоўным экране інфакіёска, або дакрануцца да адпаведнай інфармацыйнай застаўкі.
«Беларусбанк» пазіцыянуе сябе сацыяльна адказным брэндам, рэалізуючы сацыяльныя ініцыятывы па пяці напрамках.
Праект «Вектар дабрыні» арыентаваны на дапамогу ўстановам аховы здароўя, сацыяльнай абароны, грамадскім аб'яднанням, грамадзянам.
У рамках праекта «Мост у будучыню» прадугледжана аказанне дапамогі ўстановам адукацыі і асветы.
Падтрымка спорту, высокіх дасягненняў фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця ажыццяўляецца пад эгідай праекта «Пераможам разам!».
Праект «Прастора натхнення» накіраваны на падтрымку арганізацый культуры і мастацтва.
Будаўніцтва жылых дамоў для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, аказанне дапамогі пражываючым у іх сем'ям аб'яднаны ў праект «Бацькоўскі дом».
У красавіку 2016 года зацверджана Палітыка ААТ «ААБ Беларусбанк» у вобласці карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці (КСА), у якой замацаваны асноўныя напрамкі, прынцыпы і стратэгічныя задачы ў дачыненні прыярытэтных груп зацікаўленых бакоў - грамадства, дзяржава, кліенты і дзелавыя партнёры, персанал.
«Беларусбанк» далучыўся да міжнароднай ініцыятывы ААН у сферы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці «Глабальны дагавор».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»