«Беларусбанк» з 15 студзеня 2018 года ўводзіць новы тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад у беларускіх рублях: «Класік Безадзыўны Дзіцячы» на тэрмін 3 і 4 гады, а таксама 5 гадоў. Уклад прымаецца на імя непаўналетняга ва ўзросце да 18 гадоў ад асоб незалежна ад сваяцкіх адносін або ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках ад самога непаўналетняга.
Працэнтная стаўка ў залежнасці ад тэрміну ўстаноўлена ў памеры:
на 3 гады – 10,3% гадавых;
на 4 гады – 10,4% гадавых;
на 5 гадоў – 10,5% гадавых.
Капіталізацыя працэнтаў праводзiцца штомесяц па заканчэнні кожнага месяца захоўвання. Дадатковыя ўзносы прымаюцца на працягу ўсяго тэрміну за выключэннем апошніх трох месяцаў захоўвання. Расходныя аперацыі ажыццяўляюцца ў межах астатку капіталізаваных і незапатрабаваных працэнтаў.
З больш падрабязнай інфармацыяй пра ўклад можна азнаёміцца на карпаратыўным сайце ў раздзеле «Уклады», па тэлефоне 147 і ў аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк».
Прэс-служба ААТ«ААБ Беларусбанк»