Навіны банка і прэс-рэлізы
17.01.2018

Новая версія М-банкінгу для мабільных устройстваў з аперацыйнай сістэмай Android!

Інфармуем аб абнаўленні дадатку «M-Belarusbank» для мабільных устройстваў c аперацыйнай сістэмай Android!

У новай версіі дадатку змяненні закранулі практычна ўсё - ад дызайну і зручнасці выкарыстання да базавых аперацый і новых магчымасцей працы з дадаткам.

Карыстальнікам новай версіі мабільнага банкінгу прадастаўляецца шэраг новых магчымасцей, напрыклад:

  • уваход у дадатак па адбітку пальца і/або з выкарыстаннем кароткага PIN-кода (які карыстальнік самастойна прызначае ў настройках дадатку);
  • тэхналогія дапоўненай рэальнасці (дазваляе ў лакатары банкаўскіх паслуг дадатку сканаваць камерай смартфона навакольную мясцовасць для пошуку месцазнаходжання бліжэйшых пунктаў абслугоўвання);
  • новы падыход да адлюстравання прадастаўляемых паслуг на галоўным экране дадатку з магчымасцю атрымання максімальна хуткага доступу да найбольш запатрабаваных паслуг;
  • захоўванне ўсіх выбраных плацяжоў на серверы банка, якое дазваляе аўтаматычна аднаўляць выбраныя плацяжы пры пераўстаноўцы дадатку (напрыклад: калі забыты ключ доступу, праведзена змена мабільнага ўстройства і інш.);
  • калькулятар валют і многае іншае!

Новая версія дадатку для мабільных устройстваў з аперацыйнай сістэмай Android даступная для абнаўлення (устаноўкі) з 30.12.2017 у краме дадаткаў Play Маркет і на сайце сістэмы М-банкінг (http://m-belarusbank.by)*.

* Каб пазбегнуць страты даных перад устаноўкай новай версіі дадатку рэкамендуецца запатрабаваныя плацяжы з журнала аперацый дабавіць у выбраныя, а таксама змяніць месца захоўвання выбраных плацяжоў з «дадатак» на «сервер».