Навіны банка і прэс-рэлізы
26.02.2018

«Іпатэка з намі» - партнёрскі праект «Беларусбанка» і Dana Holdings (прэс-рэліз)

ipoteka-s-nami

У 2018 годзе ў Беларусі запланаваны ўвод 4 млн. квадратных метраў жылля. ААТ «ААБ Беларусбанк» з першых жа дзён новага года актыўна ўключыўся ў рэалізацыю маштабнай задачы.

З 3 студзеня стартаваў партнёрскі праект «Беларусбанка» і буйнейшай міжнароднай групы кампаній Dana Holdings, - крэдыт «Іпатэка з намі».

«З крэдытам «Іпатэка з намі», – сведчыць намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Кажэкіна, – Вы можаце рэалізаваць свае самыя смелыя планы. Бо працэнтная стаўка па крэдыце - гэта стаўка рэфінансавання Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь, а ў першыя тры гады працэнт па крэдыце зніжаны на 2,5 працэнты!»

Гэтым крэдытам магчыма, аплаціць да 90% кошту набыцця або будаўніцтва кватэры.

«Акрамя таго, Банк не прыспешвае з пагашэннем крэдыту, мы прадастаўляем адтэрміноўку на пагашэнне асноўнага доўгу да 18 месяцаў з таго моманту, як вы сталі ўладальнікам сваёй мары», - тлумачыць Святлана Кажэкіна.

Пры гэтым датэрміновае пагашэнне крэдыту ажыццяўляецца ў любы час без спагнання штрафных санкцый.

Крэдыт «Іпатэка з намі», на куплю, будаўніцтва (у парадку долевага ўдзелу або шляхам набыцця жыллёвых аблігацый) кватэр прадастаўляецца фізічным асобам, якія заключылі дагаворы з арганізацыямі забудоўшчыкамі, працуючымі пад адзінай гандлёвай маркай Dana Holdings. Партнёрскі праект дапаможа кліентам «Беларусбанка» стаць уладальнікам уласнай кватэры ў самых сучасных жылых кварталах горада Мінска - «Маяк Мінска», «Vogue», «Мінск Мір», «Вівальдзі», «Чайкоўскі».

Даведачна: Dana Holdings - міжнародная інвестыцыйна-будаўнічая група кампаній. Пад яе гандлёвай маркай працуюць: ЗТАА «Дана Астра», ЗТАА «Зомекс Інвестмент», СТАА «Белінтэ Роба». Dana Holdings - лідэр у стварэнні сучаснай жылой, адміністрацыйна-дзелавой, сацыяльна-культурнай, спартыўнай інфраструктуры ў горадзе Мінску.

 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by ці патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр па нумары 147.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!