Навіны банка і прэс-рэлізы
09.01.2018

Сістэмай «Інтэрнэт-банкінг» цяпер могуць карыстацца не толькі трымальнікі картак Беларусбанка

Паважаныя кліенты, звяртаем Вашу ўвагу, што цяпер уваход у сістэму «Інтэрнэт-банкінг» магчымы не толькі для трымальнікаў картак Беларусбанка, але і для кліентаў іншых банкаў. Для гэтага неабходна прайсці працэдуру рэгістрацыі ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі.

Што такое МСІ

Міжбанкаўская сістэма ідэнтыфікацыі (далей - МСІ) - інфармацыйная сістэма, якая дазваляе, адзін раз прайшоўшы працэдуру ідэнтыфікацыі ў адным з банкаў, атрымліваць дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне ў любым банку Рэспублікі Беларусь у зручны час.

Для таго, каб стаць удзельнікам МСІ, неабходна зарэгістравацца ў сістэме. Рэгістрацыю можна праводзіць у Асабістым кабінеце МСІ або на сайце сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк».

Парадак рэгістрацыі ў МСІ і Інтэрнэт-банкінгу для кліентаў іншых банкаў, а таксама кліентаў, якія не маюць плацежную картку «Беларусбанка»


Рэгістрацыя ў МСІ

Для праходжання рэгістрацыі ў МСІ ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» неабходна перайсці ва ўкладку «УВАХОД праз МСІ» і перайсці па спасылцы «Рэгістрацыя», прапусціўшы пустыя палі для запаўнення.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

image003

На старонцы «Рэгістрацыя ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі Рэспублікі Беларусь» неабходна запоўніць усе запытаныя даныя: прозвішча, імя, асабісты нумар (ідэнтыфікацыйны нумар у пашпарце), нумар мабільнага тэлефона або email.

На ўказаны нумар тэлефона прыйдзе паведамленне з часовым паролем. Пасля яго пацвярджэння застанецца прыдумаць пастаянны пароль для ўваходу ў асабісты кабінет сістэмы МСІ.

image021

Уваход у сістэму «Інтэрнэт-банкінг»

Пасля паспяховага праходжання працэдуры рэгістрацыі ў МСІ ўваход у сістэму «Інтэрнэт-банкінг» ажыццяўляецца праз укладку «УВАХОД праз МСІ», выбраўшы спосаб «Аднаразовы СМС-код».

 

image022

Для выканання ўваходу ў сістэму будуць запытаны даныя, уведзеныя на этапе рэгістрацыі ў МСІ: асабісты нумар пашпарта (або) нумар мабільнага тэлефона (або) e-mail і пароль.

image023

Пры першым уваходзе ў сістэму «Інтэрнэт-банкінг» дадаткова неабходна даць згоду на доступ да асабістых даных.

Пасля паспяхова праведзенай аўтэнтыфікацыі, на пазначаны нумар тэлефона прыйдзе паведамленне з СМС-кодам.

 

image024

Рэгістрацыя ў «Інтэрнэт-банкінгу»

Для таго каб пачаць працу ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» апошнім этапам застанецца прайсці ў ёй рэгістрацыю:

  • прыдумаць лагін (імя),
  • стварыць пароль у адпаведнасці з указанымі патрабаваннямі,
  • напісаць адказ на «Сакрэтнае пытанне»,
  • пазначыць мабільны тэлефон і аператара сувязі,
  • увесці адрас рэгістрацыі.

 

image025

Праца ў «Інтэрнэт-банкінгу»

Пры адсутнасці плацежнай карткі банка ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» прадастаўлена магчымасць атрымліваць толькі даведачную інфармацыю (курсы валют, праверка латарэйных білетаў і інш.), прагляд інфармацыі і фарміраванне выпісак па існуючых дэпазітах.

Для таго каб скарыстацца ўсім функцыяналам сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» (ажыццяўляць шырокі пералік плацяжоў (у тым ліку праз сістэму «Разлік» (АІС АРІП)) і пераводаў, адпраўляць заяўкі на афармленне плацежных картак, адкрываць уклады, афармляць крэдыты, купляць каштоўныя паперы) неабходна аформіць плацежную картку банка, што можна зрабіць на карпаратыўным сайце, перайшоўшы па прапанаванай спасылцы.

Даведачна. Аформіць заяўку на выпуск карткі з адкрыццём новага рахунку таксама можна па нумары тэлефона Кантакт-цэнтра 147, а таксама звярнуўшыся ва ўстанову банка.

image015 image017image019

Кліентам банка - трымальнікам плацежных картак, рэгістрацыя ў МСІ дазволіць прайсці рэгістрацыю ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» не выходзячы з дому.

Парадак рэгістрацыі ў МСІ і Інтэрнэт-банкінгу для кліентаў - трымальнікаў картак банка


Рэгістрацыя ў МСІ

Для праходжання рэгістрацыі ў МСІ ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» неабходна перайсці ва ўкладку «УВАХОД праз МСІ» і перайсці па спасылцы «Рэгістрацыя», прапусціўшы пустыя палі для запаўнення.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

image020

На старонцы «Рэгістрацыя ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі Рэспублікі Беларусь» неабходна запоўніць усе запытаныя даныя: прозвішча, імя, асабісты нумар (ідэнтыфікацыйны нумар у пашпарце), нумар мабільнага тэлефона або email.

На пазначаны нумар тэлефона прыйдзе паведамленне з часовым паролем. Пасля яго пацвярджэння застанецца толькі прыдумаць пастаянны пароль для ўваходу ў асабісты кабінет сістэмы МСІ.

image027

Уваход у «Інтэрнэт-банкінг»

Пасля паспяховага праходжання працэдуры рэгістрацыі ў МСІ ўваход у сістэму «Інтэрнэт-банкінг» ажыццяўляецца праз укладку «УВАХОД праз МСІ», выбраўшы спосаб «Аднаразовы СМС-код».

 

image029

Для выканання ўваходу ў сістэму будуць запытаны даныя, уведзеныя на этапе рэгістрацыі ў МСІ: асабісты нумар пашпарта (або) нумар мабільнага тэлефона (або) e-mail і пароль.

image023_1

Пры першым уваходзе ў сістэму «Інтэрнэт-банкінг» дадаткова неабходна даць згоду на доступ да асабістых даных.

Пасля паспяхова праведзенай аўтэнтыфікацыі, на пазначаны нумар тэлефона прыйдзе паведамленне з СМС-кодам.

 

image024_1

Рэгістрацыя ў Інтэрнэт-банкінгу

Для таго каб пачаць працу ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» апошнім этапам застанецца прайсці ў ёй рэгістрацыю:

  • прыдумаць лагін (імя),
  • стварыць пароль у адпаведнасці з указанымі патрабаваннямі,
  • напісаць адказ на «Сакрэтнае пытанне»,
  • пазначыць мабільны тэлефон і аператара сувязі,
  • увесці адрас рэгістрацыі.

 

image025_1
Для кліентаў банка, якія ўжо зарэгістраваны ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг», рэгістрацыя ў МСІ дасць магчымасць атрымаць альтэрнатыўны спосаб уваходу ў Інтэрнэт-банкінг.

Парадак рэгістрацыі ў МСІ і ўваходу ў Інтэрнэт-банкінг для кліентаў банка, падключаных да сістэмы «Інтэрнэт-банкінг»


Рэгістрацыя ў МСІ

Для праходжання рэгістрацыі ў МСІ ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» неабходна перайсці ва ўкладку «УВАХОД праз МСІ» і перайсці па спасылцы «Рэгістрацыя», прапусціўшы пустыя палі для запаўнення.

 

image026

На старонцы «Рэгістрацыя ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі Рэспублікі Беларусь» неабходна запоўніць усе запытаныя даныя: прозвішча, імя, асабісты нумар (ідэнтыфікацыйны нумар у пашпарце), нумар мабільнага тэлефона або email.

На пазначаны нумар тэлефона прыйдзе паведамленне з часовым паролем. Пасля яго пацвярджэння застанецца толькі прыдумаць пастаянны пароль для ўваходу ў асабісты кабінет сістэмы МСІ.

image027_1

Уваход у «Інтэрнэт-банкінг»

Пасля паспяховага праходжання працэдуры рэгістрацыі ў МСІ ўваход у сістэму «Інтэрнэт-банкінг» можа быць здзейснены двума спосабамі:

  • праз укладку «УВАХОД праз МСІ», выкарыстоўваючы даныя, уведзеныя на этапе рэгістрацыі ў МСІ,
  • праз ўкладку «УВАХОД ў сістэму», уводзячы лагін і пароль, створаныя пры рэгістрацыі ў «Інтэрнэт-банкінгу».
123

Пры першым уваходзе ў сістэму «Інтэрнэт-банкінг» дадаткова неабходна даць згоду на доступ да асабістых даных.

 

image024_2
Такім чынам, у ліку пераваг рэгістрацыі ў МСІ: магчымасць стаць кліентам «Беларусбанка» і карыстальнікам дыстанцыйнага сэрвісу, а таксама (для дзеючых карыстальнікаў) атрымаць яшчэ адзін спосаб уваходу ў сістэму «Інтэрнэт-банкінг».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!