Навіны банка і прэс-рэлізы
22.12.2017

«Беларусбанк» выступіў Генеральным партнёрам міжнароднага конкурсу вакалістаў (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» выступіў Генеральным партнёрам IV Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў, які праходзіў з 14 па 20 снежня ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.

«Беларусбанк» мае гонар ужо чацвёрты раз быць генеральным партнёрам гэтага бліскучага агляду талентаў, - адзначыў у прывітальным слове Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. - Па праву конкурс стаў вялікай з'явай у культурным жыцці Беларусі, рэзананснай падзеяй за мяжой».

Ён высока ацаніў ролю Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь, які рэалізуе грандыёзныя культурныя праекты. «Дзякуючы такім ініцыятывам Беларусь пазіцыянуецца як краіна, інтэграваная ў агульнасусветную культуру, дзе шануюць, захоўваюць і прымнажаюць культуру нацыянальную, - перакананы кіраўнік. - Звяртаючыся да творчай спадчыны вялікіх музыкантаў і вакалістаў мінулага, тэатр дае магчымасць сучаснікам праявіць свой талент у такім цудоўным і велічным жанры як опера».

Для соцень маладых вакалістаў выступленне на сцэне Вялікага тэатра - старт паспяховай творчай кар'еры. У гэтым годзе конкурс сабраў больш за 200 маладых оперных спевакоў з 21 краіны.

Гран-пры IV Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў атрымаў 27-гадовы армянскі бас Саргіс Бажбеук-Мелікян. Лаўрэатам першай прэміі стаў Сяргей Кайдалаў (Расія), другой (6 тысяч долараў) - Марыя Галкіна (Беларусь). Гэтая выпускніца Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі запрошана на працу ў трупу опернага тэатра Беларусі. Таксама другую прэмію атрымала Ксенія Бахрытдзінава (Украіна).

Лаўрэатамі трэцяй прэміі сталі Аляксандр Гелах (Беларусь) і Канстанцін Сучкоў (Расія). Прыз сімпатый гледачоў і заахвочвальная прэмія дасталіся фіналістцы конкурсу «Вялікая опера» на канале «Расія. Культура» Маргарыце Ляўчук (Беларусь), яшчэ адна заахвочвальная прэмія - Элен Карпанцье (Францыя).

Дыпломы пераможцам былі ўручаны падчас гала-канцэрта 20 снежня. 

Першую прэмію па традыцыі ўручаў прадстаўнік «Беларусбанка».

Чарговы Калядны конкурс вакалістаў ясна паказаў, што Беларусь саспела для буйных праектаў у галіне акадэмічнага мастацтва.

 

Прэс-служба  ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!